Пра сайт

Гэтая старонка з анлайн канвертэрам беларускага тэксту з кірыліцы ў лацінку — невялікі ўзор ўжывання маёй бібліятэкі latynkatar, якая даступная на PyPi пад ліцэнзіяй LGPLv3. Бібліятэка робіць вельмі простую канвертацыю тэкста да сучаснай (з v, ǔ, č і š) ці класічнай (з ż, cz, sz і w) лацінкі, пакідаючы ўсё апроч кірылічных літар нязменным. Правапіс застаецца роўна такім, які быў да канвертацыі, апроч пазначэння транзітыўнай мяккасці (яна робіцца па правілах класічнага правапісу). Кірылічныя сімвалы, якім адпавядае некалькі лацінскіх сімвалаў пры трансляцыі вялікіх літар маюць вялікай толькі першую літару ў пары (Chleb, Jan), што можа быць праблемай у выпадках, калі гэта не слова з вялікай літары ці абрэвіятура, а проста нешта напісанае КАПСАМ. Бо атрымаецца ChLEB, JaN.

Канвертар падтрымлівае кіраванне кнопкамі:

Калі вы заўважылі памылку ў працы бібліятэкі — пакіньце, калі ласка, справаздачу пра тое што адбылося тут, стварыўшы новую задачу. Там жа можна стварыць запыт на новыя функцыі.

Старонка разгорнутая з дапамогай App Platform ад DigitalOcean.

DigitalOcean Referral Badge